Першы Куплет:
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.
Перад-Прыпеў:
Ў белай пене праносяцца конi, -
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...
Прыпеў:
Старадаўняй Лiтоўскай пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. (2 р.)
Другі Куплет:
У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшiце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
ПП:
Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi уздагон,
Прыпеў:
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон? (2 р.)
Трэці Куплет:
Бiйце ў сэрцы iх - бiйце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...
ПП:
Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не усьцiшыцца гэтакi боль...
Прыпеў:
Ты прабач, ты прыймi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь! (2 р.)
Чацвёрты Куплет:
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.
ПП:
Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Прыпеў:
Старадаўняй Лiтоўскай пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. (2 р.)