Каб разьлічана й сур'ёзна паглядзець на гэты сьвет,
Трэба мець цьвярозы розум і спакой у галаве.
Прыпеў:
Гэта сур'ёзна
Добра, ды позна.
Мы – проста дзеці
Блукаем па сьвеце.
Сонца нам сьвеціць
А ў галаве – вецер.
Калі ўласная кар'ера падымаецца ўгару,
Трэба дзякаваць Карнэгі, Фройду, Шапэнгаўэру.
Прыпеў.
Будзе ўсё ў цябе ў парадку, будзе добра ўсё з табой,
Будуць грошы, будуць градкі, глеба, гліна, перагной,
Будзе добрая ўлада, будзе нешта на стале,
Аптымальныя расклады, ды чагосьці не стае.
Прыпеў.