05 "Лепей ня будзе"
Лепей ня будзе, будзе толькi горш.
Ад панядзелка льецца дробны дождж.
Мора ня будзе, будзе толькi порт.
Бедныя людзi, бедны наш народ,
Бедны наш народ.
Твой рок-н-рол даўно памёр,
Твой чорны джаз даўно пагас.
Грошай ня будзе, будзе толькi грош.
Лепей ня будзе, будзе толькi горш.
Не спадзявайся на ўдалы лёс,
На ўдалы лёс.
Твой рок-н-рол даўно памёр,
Твой чорны джаз даўно пагас.
Смеху ня будзе, будзе мокры сьнег.
Рэха ня будзе, будзе толькi грэх.
Ад панядзелка льецца дробны дождж.
Лепей ня будзе, будзе толькi горш,
Будзе толькi горш.
Твой рок-н-рол даўно памёр,
Твой чорны джаз даўно пагас.