Мы нарадзіліся дзеля таго,
Каб свяціць і каб саграваць.
Дзеля таго, каб вецер быў цеплы,
Каб была мягкай трава,
Дзеля таго, каб сонца і снег,
Каб любіць адно аднаго.
Зрэшты, якая ўжо розніца -
Гэта было даўно.
Ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
Не наракай на лёс,
Табе свабоды скрыначку
Падорыць Дзед Мароз.
Горад засыпаны снегам ушчэнт,
Горад увесь пасівеў.
Пенсіянэры ў тралейбусах
Мараць пра СССР.
Заплюшча вочы свае,
Палічы да ста дваццаці.
Мы нарадзіліся дзеля таго,
Каб ісці па гэтым жыцці.
Ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
Не наракай на лёс,
Табе кахання скрыначку
Падорыць Дзед Мароз.
Ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
Не наракай на лёс,
Табе ўдачы скрыначку
Падорыць Дзед Мароз.
На на на на!
На на на на!!! (x4)