Радуйцеся, людзi, да халадоў,
Да лютых маразоў,
Няшчадных i пранiзлых, як вострае лязо,
Як вострае лязо.
Радуйцеся, людзi, як да вайны.
Пакуль мы не адны,
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхi вясны,
Подыхi вясны.
Будзьце гатовы да любых паваротаў,
Белыя лебедзi, мухi ды коткi,
Будзьце гатовы да сусьветнага скону,
Белыя лебедзi, сьвiньнi ды конi.
Будзьце гатовы да скону сусьвету,
Белыя лебедзi, белыя лебедзi.
Будзьце гатовы да скону сусьвету,
Белыя лебедзi, белыя лебедзi!
Радуйцеся людзi, каб не хварэць,
Каб не заiржавець.
Прыгожыя машыны кожны будзе мець.
Кожны будзе мець.
Радуйцеся, людзi, добра жывем,
Дабра мы нажывем.
Танчым, весялiмся, нiякiх праблем.
Нiякiх праблем.