Em C Em G
ну карацей я выйшаў ранкам з хаты
зусім здаровы не зусім багаты
іду гляджу на неба ды на глебу
наўпрост і ўбок направа ды налева
Em C* Em G*
наўпрост адно вар'яты ды маньякі
налева валацужныя сабакі
і лепей вам ня бачыць што направа
і ўсё адно мы зробім нашу справу
B Em C* Em C*
і будзе так як трэба нам!
мужчыны пьюць а потым прагнуць бою
жанчыны прагнуць міру ды спакою
на гэтай глебе надта урадлівай
міжполавыя творацца канфлікты
які народ?! якая на хрэн мова?!
народ дурны ён любіць жыць хрэнова
а я люблю народ хоць неўзаемна
люблю любіць - любіць заўжды прыемна
і будзе так як трэба нам!
ну вось і ўсё вяртаюся дадому
і небагаты і ўжо нездаровы
паўсюдна грып і іньшая зараза
ну паспрабуй здаровым тут застацца
але пляваць! сябе мы зробім самі
прыгожымі дзяржаўнымі мужамі
ці бруднымі ванбчымі бамжамі
вось кім захочам тым сябе і зробім
і будзе так як трэба нам!