Калі сцены сьціскаюць у пустым пакоі
І тэлеэкран паралізуе волю,
За гарамі, за пушчай, за сінім полем
Я прымрою сабе краіну Мрою.
Настальгія ці параноя -
Я цябе з табой параўноўваю.
У-у, Мроя мая,
Ці гэта ты здзейсненая?
А-у-у, Мроя мая.
Калі сетку дажджу разарве маланка,
І святло ліхтара - праз фіранку -
Там на чорнай шашы нечакана фары,
Там сям'я, там сябры, там мае гітары.
Настальгія ці параноя -
Я цябе з табой параўноўваю.
У-у, Мроя мая,
Ці гэта ты здзейсненая?
А-у-у, Мроя мая,
Ці гэта ты?
Сцены сьціскаюць у пустым пакоі,
Але ж я прымроіў краіну Мрою.
Настальгія ці параноя -
Я цябе з табой параўноўваю.
Настальгія! Параноя!
А-у-у, Мроя мая,
Ці гэта ты здзейсненая?
А-у-у, Мроя мая,
Ці гэта ты здзейсненая?