Zakon zbroi (The Order of Force)
Ўдалеч іду, адганяючы зграю
Што палохае ў сабе забіваю
Мой шлях – ён адзіны, мой характар
Скрозь прызму зброі – ўвасабленне адчаю
Апошняй сцяжынай па шляху астрожным
Да ўзнясення штандартаў Рода
Перад вачыма родныя ўзоры
Ды гарам прапітана смерці дарога
Смерці дарога... За ёю – перамога
Напрамкам да Буга, дзе бераг шырокі...
Адзінасць веры – з’яднай нас разам!
Адзінасць вызнання – ўзмацні наш крок!
Голасам слёз - спявай жалоба!
Варожая кроў – вядзі нас у змрок!
Да зор на грудзях мы губляем братоў
З цягам дзён, з бранным пахам дыму...
Мы вернемся зноў, а ты сумуй...
Сумуй Радзіма...
Пакуль вочы наперад глядзець не баяцца,
Пакуль ногі ў крыві маёй не патанулі,
Пакуль рукі за зброю гатовы ўзяцца,
Пакуль сэрца не разарвалі кулі,
Узгадаю тыя русальныя тыдні,
Таямніцы начных парадыгм светаздання,
Людзей нашых роўнасць і душы памерлых
Узгадаю і іх на туманным світанні...
Адзінасць веры – з’яднай нас разам!
Адзінасць вызнання – ўзмацні наш крок!
Голасам слёз - спявай жалоба!
Варожая кроў – вядзі нас у змрок!
Да зор на грудзях мы губляем братоў
З цягам дзён, з бранным пахам дыму...
Мы вернемся зноў, а ты сумуй...
Сумуй Радзіма...
Сумуй Радзіма...
Ля Тэрэспальскай брамы ўранку зніклі віры…
Жыццё за хвіліну пражыве не кожны,
Жыццё за хвіліну.. З апушчаным сцягам ды па шляху астрожным
Жыццё за хвіліну пражыве не кожны,
Жыццё за хвіліну пражыву і я.
Закон зброі – смерць…