І як на сьвітаньні
Пры ўзыходзе сонца
На бязхмарным небе пасьля дажджу,
Вырастае трава з зямлі
Без пытаньня:"Нашто мне расьці?"
Без пытаньня: "Што будзе? калі?
І ці варта расьці?"
Так і ты прад Богам
Будзь, душа, пакорнаю.
Усе мае хаценьні і выратаваньне маё
Так няхай зыходзяць ад Бога майго
Без пытаньня:"А мне што з таго?"
Без пытаньня: "Што будзе? калі?
І ці варта расьці?"
Цьвёрды і нязьменны
Ёсьць закон у Бога,
Вечны запавет Ён з душою маёю паклаў.
Будзь жа ў волі Божай, душа, як трава,
І Ён зробіць усё, каб была ты жыва,
Бо ў законе Творцы - крыніца дабра
Для цябе і яе.
Тэкст і муз. В Граськовай