Там у светлых барах
Некранутай ад веку раскошы—
На прасторы зямной,
Для мяне не іначай як рай,
Ёсць куточак малы,
Месцаў іншых не лепшы, не горшы,
Але сэрцам сваім адчуваю—радзімы мой край.
Краю вечнай вясны,
Дзе і рэха гучыць чысцінёю!
І як скончыцца шлях—
На зямлі той знайду супакой.
Там я ў хаце не госць.
За сталом са сваёю раднёю
Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой.
Акрыляе душу,
Бо і сам гэты край белакрылы!
Сваёй годнасці моц,
Як і прашчуру, мне дараваў.
І цябе, любы край, што было,
Што было толькі сілы
За бацькоўскую шчырасць у сэрцы не раз апяваў.