Вясёлкай у лужыне марнай бензіна
Іграе сонца на струнах нірваны
Я акалочваўся ля магазіна
І азарэнне прыйшло нечакана
Яно асела бутэлькаю ў торбе
І я нясу гэта urbi et orbi
Як хопіць сіл дапаўзці да сарціра
Я закрычу аб гэтым гораду й міру
Як я жыву ва ўнікальнай краіне
І ўжо надзеі ніякай не маю
Як праз гады крочу па каляіне
І ўсю дарогу за каўнер заліваю
Адна забота каб толькі заліцца
Не прасыхаю як тая макрыца
Хоць разарві ты мяне на кавалкі
Я дагараю з аптымізмам запалкі
Вось панацэя ад рознай напасці
Каб мордай упасці і хер на ўсё класці
Штодня шліфую чырвонае белым
І гэтым фактам задаволены ў цэлым
Хапае глотак у гарадах і калгасах
У соц праслойках,асяроддзях і класах
Тут і палітыка і медыцына
Пьюць нефармальна і пьюць афіцыйна
Кіраюць вучань,студэнт і прафесар
Старанна квасяць электрык і слесар
І нават вернікі,папы і манашкі
Употай ходзяць за чароўнаю пляшкай
Гэй,дайце зняцца
Будуць танцы
Хай музыка весела йграе
Па камунікацыях каналізацый
Шальныя клеткі мозга ўцякаюць