Чужая вясна
1.
Ты выхоздіш за дзверы, каб убачыць хоць кроплю святла.
Але сонца тваё даўно схавалася ў цень.
Яно болей не ўзыдзе, бо гэта чужая вясна.
Ты на жаль ужо страціў надзею на заўтрашні дзень.
Тваё заўтра ніколі не будзе тваім.
А бязлікія мары - не больш, чым попел і дым.
2.
Ты ідзеш проста наперад, усё роўна куды.
І здаецца, што часам знікае зямля пад нагамі.
Тваё мора засохла, у ім солі больш, чым вады,
На паверхні яго затухлі апошнія хвалі.
Тваё мора ніколі не стане жывым.
А бязлікія мары - не больш, чым попел і дым.
3.
Ты ўратуеш у кішэнях рукі свае ад марозу,
Апранеш капялюш, каб схавацца ад злобнага ветру.
Але ты не ўратуеш ніяк свой знявечаны розум.
Калі глянеш на неба - убачыш адну толькі цемру.
Ты не знойдзеш у нябёсах патрэбны адказ.
Твае думкі - не больш, чым набор пустых фраз.
4.
Ну а ўвечары ты як звычайня вярнешся дамоў.
Паспрабуешь знайсці суцяшэнне ў бязрадасным сне.
І ты ведаеш, заўтра ўсё паўторыцца зноў.
Зноў ты будзеш старацца сысці ад самога сябе.
І ты няздольны спыніць гэты бег.
Бо даўно не хапае моцы цягнуцца наверх.
Брудна-шэрая столь, брудна-шэрыя дні, ты атручаны ўласнай самотай,
Ты заўсёды быдзеш сам на сам са сваёй адзінотай.