Дзесьці наперадзе новы засьвеціцца час,
Нашыя ветразі хтосьці ўздыме бяз нас.
Хтосьці сьпяе нашыя песьні на новы матыў,
Гэта ня хутка яшчэ, але справа ня ў тым.
Бывай наш край, свабоду сьні,
Не дачакацца нам вясны.
Сюды мы вернемся ізноў
Сьвежым ветрам і кроплямі цёплых гаючых дажджоў.
Дзесьці наперадзе новы засьвеціць прамень,
Нашыя ветразі зноў панясуць карабель.
Зноўку туды, дзе салодкай свабоды сьвятло,
Хай гэта будзе бяз нас, абы толькі было.
Бывай наш край, свабоду сьні...
Бывай наш край, свабоду сьні...
Не дачакацца нам вясны...
Не дачакацца нам вясны...
Але калі памруць сьнягі,
Залунаюць над дахамі нашы з табою сьцягі.
Бывай наш край, свабоду сьні...
Бывай наш край, свабоду сьні...
Не дачакацца нам вясны...
Не дачакацца нам вясны...
Але калі памруць сьнягі,
Залунаюць над дахамі нашы з табою сьцягі.