Удзячнасьць
============
Паводле кс. Ян Твардоўскага.
Бывае ўдзячнасьць што аж сэрца рвецца
а каму сказаць “дзякуй” ня ведаеш нават
і ўсё ж не адзін ты ў сваім ціхім смутку
бо Нябачны з табой!
бывае ўдзячнасьць што пацалаваў бы
вочы рукі твар якіх ня бачыш
паветра дождж асеньні
зіму дзіцячыя санкі
дом бацькоўскі
расстаньні быццам з выпадковых
калі няма як жыць а памерці нельга
бывае ўдзячнасьць што аж сэрца рвецца
бо нясуць цябе нябачныя плечы
чаго ты ня хочаш – найболей прыдасца
бо Нябачны з табой!
Калі ўзровень адмоўных эмоцый зашкальвае
І ўсюды бачна як негатыў запальвае
Тады ўнутраны голас прыгадвае
Што ёсьць рэчы нават такія за якія я магу падзякаваць
І я ведаю што калі аб тым пачаць узгадваць
То зьменіцца накірунак на шкале эмоцый
Хопіць гэтых негатыўных порцый
Да галоўнага ня з першага кроку даходзіш
На чым факусіруешся тое і знаходзіш
Дзякуй за тое што чытаючы твае радкі я магу разумець жыцьцё значна больш як у адлюстраваньні
Я дзякую Богу што нашыя шляхі знайшлі сваё перакрыжаваньне
Што? цесна ? Чаму? Чаму так цесна?
Можа быць тут штосьці большае чым бруд майго ўяўленьня якое з першага позірку мае толькі зьдзіўленьне
Дзякуй за тое што Ты паказваеш вузкі шлях праз які ісці цесна але ён вядзе ў жыцьцё
у неба глядзіш ды там цесна
і ты зноў ня бачыш