Акопы нам не капаць,
Не заставацца, не вяртацца i не адступаць;
Не чакаць, не спадзявацца.
Толькі штурмаваць і наступаць!
Халодны клiнок галодны – не спiць, не засне.
Побач цень, але не мой… Мацi-Смерць.
Калі ў адзіноце сумлення – барацьба з сабою.
Зрабі свой выбар, зрабі свой лёс сам.
Знішчай хлусню, разрэж глотку Сістэме.
Дзверы Праўды Гісторыі адчыняй, замірай.
У тваіх працавітых руках прыйшоў час трымаць зброю.
Крумкачам спакою не давай.
Там, за новым світанкам – слаўных подзвігаў старонкі.
Філасофія вынаходніцтва здабывання духу.
Запявай песню разам з намі. Перамога жыве ў кожным з нас!