Пяшчотна зрываю голас,
Як быццам скуру зрываю.
Асіпла крычу ў бездань
На мяжы вайны і адчаю.
Словы страцілі важнасць,
Жывыя згубілі жывых.
Як нам застацца сапраўднымі
Сярод твараў чужых?
Над прорвамі нашых душ
Сляпыя анелы жартуюць.
Ад болю і крыўды сталі глухімі
І нас ужо не пачуюць.
Запыняю дыханне -
На памылку права няма.
Няма і тых, хто асудзіць -
Усе сцірае цішыня.
Той, хто ўчора быў богам,
Заўтра стане як звер...
І мы застанемся вар’ятамі,
Каб апраўдаць іх давер.
Над прорвамі нашых душ
Сляпыя анелы жартуюць.
Ад болю і крыўды сталі глухімі
І нас ужо не пачуюць.