Я прыйшоў да цябе зараз, Божа
Бо я ведаю - Ты дапаможаш
Бо я ведаю - Ты ў мяне верыў
І ратаваў сярод дзён гэтых шэрых
Ты дапамог мне даведацца, хто я
Уратаваў ад бессэнсоўнага бою
Падараваў мне шанец адзін на мільён
ты вярнуў MC-J-я - Insane - гэта ён
Не такі ж як і ўсе, паглядзі
Я стаў тым, кім ты хацеў мяне бачыць
І я даўно ўжо ў рэпе застаўся адзін
Бо гэтая справа патрабуе аддачы
Божа, прабач мяне, я вінаваты!
У гэтым жыцці нарабіў надта шмат памылак
Але твой блудны сын вярнуўся да роднае хаты
Зрабіла мацнейшым тое, што не забіла
Мне знаёмы боль і страх, як і страты,
Не зразумець мне - навошта гэты іспыт?
Мала тых, хто назаве мяне братам
І зашмат тых, хто кідае, шукаючы збыт
Вось цяпер паглядзі ў мае вочы
Бо ў іх нібыта полымя сярод ночы
Ты падараваў мне шлях, па якому я павінен крочыць
Але прабач - мой шлях будзе воўчы
новая сцежка з толькі маім следам
Бо інакш гэта буду не я
Божа, ты ведаеш, навошта мне гэта -
Я абяцаў, дык няхай вядзе мяне рука Твая
Ты даў мне музыку, гэта больш, чым патрэбна
Яна стала для мяне домам і выратаваннем
Не падманіць звон манет залатых і срэбных
І наша вера стрывае ўсе катаванні
Я стараюся адкрыць людзям вочы
Адчуванне, нібыта б'юся ў сцяну
Нібіта
І пасля трэку на іх шыі петлю сцягнуў
Божа, падкажы, што рабіць з гэтым,
Навошта галасы ў маёй галаве,
мабыць гэта і ёсць маё крэда воіну свету
калі чуеш-проста павер...
(Back): Я веру... Веру ў свабоду, веру ў тое што мы зможам усё перамагчы... Веру што гэты свет зменіцца....