За гэтыя суткі ўжо шосты раз
Лезу ў Інтэрнэт. tut.by для вас.
Паштовая скрыня, статыстыка лістоў:
Сёньня ад цябе ні адзін не прыйшоў.
Іншых у досталь, хоць гаці гаці,
Але мне патрэбны толькі адзін.
А нічога няма, залазіў дарма,
Тры тыдні ўжо я чакаю ліста.
Я ня чуў цябе ўжо пяць тыдняў,
Ня бачыў тры месяцы. Крыўдна!
На мапу гляджу, лічу сотні міляў,
Яны паміж намі, а мы паза імі.
З пункту А ў далёкі пункт Б
Не ляцяць самалёты і цягнік не ідзе.
Цяжкая задача і падказак няма.
Зноў лезу ў сетку — і зноўку дарма.
Скрыгат мадэму, зноў дысканект
Сувязь парвалася, скончыўся пакет.
Нэрвова палю, ламаю запалкі,
Зноў засядзеўся да самага ранку.
Не дачакаўся. Усё, як звычайна.
Болю няма, няма і адчаю.
Напэўна, мне будзе хутка ўсё роўна,
Не магу я чакаць колькі заўгодна.
А я ўсё палю папіросу, другую.
Попел па падлозе. Я сумую.
Вочы баляць глядзець на манітор,
А ад цябе, як заўсёды, няма лістоў.