Муз і сл Мікіта Найдзёнаў
Веткі-паралелі развядуць з табой у два бакі.
Проста анямелі: ці ўсё гэта час і дзень такі.
Больш і больш на плечы гэты ціск у сотні атмасфер.
Нашыя сустрэчы сталі недарэчныя цяпер.
Калі ў сэрцы тваім засталося цяпло,
падыміся са мной на крыло,
я буду побач.
Што нас дваіх так наперад вяло,
падыміся са мной на крыло,
я буду побач.
Гэты мегаполіс паглынае нас і больш і больш.
І нібы па столі я іду па кроку за табой.
Дзе якія словы я знайду усё табе сказаць?
Гэтак адмыслова: нібы толькі год таму назад.
Калі ў сэрцы тваім засталося цяпло,
падыміся са мной на крыло,
я буду побач.
Што нас дваіх так наперад вяло,
падыміся са мной на крыло,
я буду побач.
Цяжка, як ты там адна і удзень і ў поўнач,
ды невыносна, калі з табой нехта побач.
Колькі яшчэ не сказалі адзін адному.
Можа паспеем сказаць?