Птушка
Мы верылі, думалі, марылі, што гэта з намі небудзе.
І тое, што мелі, валодалі чым, аддавалі на кон.
А што будзе з намі, на яве і снамі, як мы тыя людзі,
Якія ў фатэлях, ва ўтульных гатэлях жавалі поп-корн.
А што мы рабілі, калі мы любілі, калі мы гублялі?
І дыхалі розным паветрам, пускалі па ветру душу.
Калі мы з жалеза і сталі, то кім жа мы былі і сталі?
Магчыма калісьці па восеньскім лісці я ўсё напішу.
За вокнамі свет вонкавы
Дай волі мне, дай!
“Гэта ты, гэта ты, гэта ты вінаваты” –
Я пачую ўслед, як папрок ці камень.
Пералётная птушка злятае ў Штаты з бацькоўскае хаты.
Што мне даць ёй за ту развітальную песню ўзамен?
А колькі мы мелі з табою, казалі хоць крыкам ці шэптам?
І колькі ў нас засталося краін ці хаця б гарадог?
Навошта мы тое, што маем і любім, руйнуем дашчэнту?
І сыходзім, не знаходзячы слядоў.
За вокнамі свет вонкавы
Дай волі мне, дай!
“Гэта ты, гэта ты, гэта ты вінаваты” –
Я пачую ўслед, як папрок ці камень.
Пералётная птушка злятае ў Штаты з бацькоўскае хаты.
Што мне даць ёй за ту развітальную песню ўзамен?