З табой даўно
мы сталі адною віною і горкім віном.
Не з той, не з тым
мы доўга блукалі і сталі пустымі, як дым.
Пералічы на пальцах, колькі мы маем шанцаў
не разыходзіцца, а застацца.
Не кажы услых не маё імя,
не вяртай сабе, што было.
Лёгкі перадых, а пасля зіма,
і ўсё наўкол замяло.
Куды ісці,
калі без цябе анічога ужо не знайсці.
І больш і менш
чакаць і не верыць у страчаны час перамен.
Можа было дарэмна ўсё памяняць карэнна,
як ад самой самоты так дрэнна