Мне казалі, што я рускі, Мне казалі, што паляк,
Але я свой беларускі, У руках трымаю сьцяг!
Не чырвоны і не белы, Сьцяг не правы і не левы,
Сьцяг з-пад Воршы, сцяг наш сьмелы
Сьцяг наш бел-чырвона-белы.
“Усходні крэсы” задзяўблі!
Дастаў “Северо-западный край”! Колькі часу нас дзярлі! Браты, шыхтуйся і зважай!
І не раз мы з вамі чулі : Ваша мова – дыялект.
А для нас нашае слова – Найкаштоўны дыямент!
Мы стаялі – стаяць будзем, І крычаць ва ўсе бакі,
Каб данесьці усім людзям, Мову, што прайшла вякі.
“Усходні крэсы” задзяўблі! Дастаў “Северо-западный край”! Колькі часу нас дзярлі! Браты, шыхтуйся і зважай!