Ад ральлі і ад сахі
Паўсталі годна ваяваць,
За родны край свой случчакі
Гатовы былі паміраць.
Хоць стрэльбаў мелі небагата,
І не ставала кулямётаў,
Але ўсё ж спынілі гада,
Спынілі чараду налётаў.
Паўсталі мурам перад хваляй
Крывавых бальшавіцкіх зграй.
Сваё жыцьцё зрабілі марай,
Каб незалежным быў наш край.
Вядома, не адбыўся цуд,
І галовы свае паклалі,
Бо не рабы, а вольны люд!
За волю тую паміралі!
Герояў памяць захавала
У нашым сэрцы і крыві.
Радзіма б нам не даравала,
Калі б яны ў нябыт сышлі…