Мне казалі, што я рускі,
Мне казалі, што паляк,
Але я свой, беларускі!
У руках трымаю сьцяг
Не чырвоны і ня белы,
Сьцяг ня правы і ня левы,
Сьцяг з-пад Воршы, сьцяг наш сьмелы
Сьцяг наш бел-чырвона-белы.
“Усходнія крэсы” задзяўблі!
Даняў “Северо-западный край”!
Колькі часу нас дзярлі!
Браты, шыхтуйся і зважай!
І ня раз мы з вамі чулі:
Ваша мова – дыялект!
А для нас роднае слова –
Найкаштоўны дыямэнт!
Мы стаялі – стаяць будзем!
І крычаць ува ўсе бакі,
Каб данесьці ўсім людзям
Мову, што прайшла вякі!
“Усходнія крэсы” задзяўблі!
Даняў “Северо-западный край”!
Колькі часу нас дзярлі!
Браты, шыхтуйся і зважай!