Калі ты беларус шляхетнай крыві,
Цябе хвалюе лёс тваёй роднай зямлі,
Калі ты мужчына ў самым саку,
Шукаеш ты паненку - аддаць сэрца і руку.
Калі ў пекла за табой гатовыя сябры,
То за іх і ты не шкадуй галавы,
Калі адчуваеш моц духу сваяго,
Не дарэмна нарадзіўся- ведаеш дзеля чаго.
Калі замест ружы дорыш кветку шыпшыны,
Яна шчаслівая, што ты яе такі адзіны,
Калі не маеш грошаў на так званы дзень чорны,
Ну і слава Богу, кожны дзень твой будзе добры.
Калі ты цверда ворагу кажаш:"Шах і мат",
У твой гонар загучаць сотні гармат.
З такім жыццем і шчырым пазітывам,
Беларусь лічыць цябе сапраўдным сынам.
Хто не баіцца на жыццё ў шахматы гуляць,
З каго даўно хацелі скуру садраць?
Хто не баіцца смерці, цягае чарта за вус?
Гэта ён адзін такі ліцьвін-беларус!