Каб жылося весялей –
Чарачку гарэлкі,
Каб спалося пацяплей –
Пабліжэй да дзеўкі.
Каб жылося вольна –
Прэч ланцугі ды краты.
Каб было прыстойна –
Прэч мацюкі і маты.
Каб жылося па-багачай,
Не працуй – крадзі.
Каб лазня была гарачай,
Пракурора запрасі.
Каб жылося ганарова –
Дык трымайся годна.
Каб не згасла наша мова,
Балбачы штодзённа.
Каб жылося цікавей,
Шукай сам прыгоды.
Не шкадуй на то начэй,
І цалуй без згоды.
Каб жылося пасля смерці -
Была б то выдатна.
Каб дарослыя, як дзеці -
Але то занадта.