Чужы
Жывеш у дарозе, жывеш у палёце,
На крылах, на колах, на рэйках, на борце.
Жывеш у гатэлях, у апартамэнтах,
На ўсіх паралелях, на ўсіх кантынэнтах.
Рэфрэн:
Адкуль ні ўцякай,
Куды ні бяжы,
І тут ты чужы,
І там ты чужы.
Жывеш у палоне, жывеш у пагоні
За прывідным заўтра ў прывідным сёньня.
Жывеш у бістро, у кавярнях і барах,
Жывеш па раскладзе, жывеш пад гітару.
Рэфрэн.
Жывеш на памежжы Чужыны з Айчынай.
І там недарэчна, і тут немагчыма.
Ці то не прыймае, ці не адпускае,
А час, бы вада, паміж пальцаў сьцякае.
Рэфрэн.