---Вялес---
"Адкрый мне ўсё, усё паведай:
Былых паданняў мудры Веды,
Матывы песень ўспомні ты,
Старыя руны даўніны.
Надзею майму сэрцу дай,
Але ж цяжару не скрывай", -
Старому так казаў юнак,
Схаваўшы стужкай Божы знак.
Бачыш моц Зямлі ды траў красу,
Ой, нясеш хвалу ты Вялесу.
“Душа, дзіця, твая празрыста,
Як снег з нябёсаў белы, чысты,
І з першым подыхам вясны
Вадой сцюдзёнай станеш ты.
Вяселым звонам ручаёў
Зальеш ты шмат лугоў, палёў.
Нясеш усюды радасць людзям,
Але ж твой век нялёгкім будзе”.