Am________________E
У людзей жыццё, як залатое,
E___________Am
У суседа Боінг і Майбах,
Am___________E
А маё жыццё зусім ня тое,
E____________________Am
А маё жыццё - ну проста жах!
Прыпеў:
Dm_________Am
Я такі бедны, як той грош медны,
E___________Am
Я зусім не круты.
Dm__________Am
Але мне тая, што мяне кахае,
E____________Am
Кажа: "Ты залаты!"
У суседа выдра маладая,
А ён футра з норкі ёй купіў.
А мая ніколі не пытае,
С кім я быў і колькі я прапіў.
Прыпеў.
Мой сусед пілу такую мае,
Што дубы ёй можна пілаваць,
А мая ніколі не пытае,
Дзе я сёння буду начаваць.
Залатая у мяне царыца,
А другой такой нідзе не ўзяць.
Як з такога шчасця не напіцца,
З радасці такой не загуляць.