Няхай спатканне вас напоіць каханнем
Няхай ўсё роўна і бяз левых пытанняў
Такая белая яна,а ён такі зялёны
Дзяўчына-студзень і юнак-красавік
Хай вырашаюць не панты і не грошы
Няхай спатканне будзе знакам харошым
Харошым знакам дзеля кожнага з нас
Адметнай нотай на шляху ў добры час
Як не баімся ні агню ня свінца
Мы лёгка пройдзем гэты шлях да канца
З табою пройдзем гэты шлях да канца
Ён з-пад павек сур'ёзным позіркам гляне
Яна вачэй убок адводзіць ня стане
Такая смелая яна,а ён такі натхнёны
Дзяўчына-студзень і юнак-красавік