Куплет(1):
Iм пазычылi чужое аблiчча,
Iм замкнулi памяць на замок,
Iм мауклiвасць ужо стала за звычай,
Iм дауно ужо мову замяло.
Не узгадаць iм скуль яны родам,
Не адужаць лiтаргiчнага сну.
Iм атруцiлi азёры, рэкi i розум,
Iм далi iмя: Тутэйшыя.
Рэфрэн:
Але прыйдзе iх дзень,
I Тутэйшаю мовай,
Зноу загаворыць,
Род глухiх i нямых.
Прыйдзе iх дзень,
I край выкляты богам,
Стане сваiм
Для чужых.
Куплет(2):
Як унiкнуць iм хлуснi i знямогi?
Як унiкнуь iм аблiчча чужых?
I куды пасля iмшы вядзе iх дарога,
Па якой iм трэба несцi свой белы крыж?
Рэфрэн:
Але прыйдзе iх дзень,
I Тутэйшаю мовай,
Зноу загаворыць,
Род глухiх i нямых.
Прыйдзе iх дзень,
I край выкляты богам,
Стане сваiм
Для чужых.