неба – колеру цёплага воску
цяжкую вільгаць цягне патроху
анархісту дай папіроску
выпраўляючыся ў дарогу
вось цягнікамі расклады вабяць
вось алькаголікаў дружныя пыскі
як зімаваць яму стромна мабыць
без каханьня і без прапіскі
можа і ён патроху прывыкне
не кульгацьме й ног не парэжа
пара зацяжак – і цалкам зьнікне
ў нетрах правабярэжжа
і прарастуць красамоўства кветкі
поштай і ў друку – добрыя людцы!
бо ўжо такія апошнія сьведкі
недаробленых рэвалюцый
неба набракне нібы рашчына
будзеш каціць нібы ў вырай нечы
й на кожным пэроне сваёй айчыны
адбівацца ад паражнечы