AMAROKA - Настальгія
Усё даўно не мае значэньня
Рукі не прымаюць рашэньня
Пярсьцёнак на тваім безыменным
Добра патлумацыць жаданьні
Лёс вырашыў і спаткаў нас
Бачу цябе ўжо без прыкрас
Ты абдымаеш і маўчыш
Хочаш сказаць але толькі глядзіш
Колькі не сказаных словаў
Колькі змаўчалі пачуцьцяў
Колькі гарачых абдымак
Мы пахавалі пад пылам
Пылам маёй настальгіі
Яно было і мы былі
Проста не разумелі
Шчасьці схапіць не пасьпелі
Гэта мая настальгія
Яно было і мы былі
Проста не разумелі
Шчасьці схапіць не пасьпелі
Ты разумееш па вачах
Што я адзін і ў гэтым мой страх
Не вінаваць мяне моцна
Шчасьця няма ў адзіноце
Мы разьвітаемся як сябры
Я пагляджу, азірнешся і ты
Проста так трэба і так ёсьць
Цяпер я чужы, я проста госьць
Гэта мая настальгія
Яно было і мы былі
Проста так трэба і так ёсьць
Цяпер я чужы, я проста госьць