Гэта восень
У комiне злосна галосiць.
Гэта кроплi дажджу
На запыленым шкле.
Гэта просiнь
Растайнага выраю просiць.
Гэта восень -
Пралог немiнучы к зiме.
Прыпеў:
Я не чакаю, не прыходзь,
Я не чакаю, не званi,
Я не чакаю, мiмаходзь
Сама сабе ты не манi.
Я не чакаю, толькi дождж
Цалуе зноў твае сляды.
Я не чакаю... Гэта ноч
Цябе забрала назаўжды...
Гэта восень
Лiстотаю сцежкi заносiць.
Гэта лета згарае на алтарах.
Гэта восень...
Стаю на самотным парозе.
Гэта восень...
А следам за ёю зiма.
Прыпеў. (2)