У маскоўскім гарадскім суду
Сваімі бачыў я вачамі
Судзілі дзяўчынку адну
Яна дзіця была гадамі
К ганку пад'ехаў "варанок"
I ёй сказалі: "выходзьце!
Трымайце рукі за спіной,
Па бакам вы не глядзіце "
Яна прасіла гаварыць
І суддзі ёй не адмовілі
Калі жа скончыла яна
Усе людзі ў зале зарыдали
Кахала хлопца аднаго
З ім красці я ўсё хадзіла
А грошы крадзеныя мной
Я сябру міламу насіла
У крузе таварышаў-сяброў
Ён часта хваліўся другою
Ўбіла ў грудзі яму кінжал
Сваёй дрыготкаю рукою
Яна зняла з рукі кальцо
Перад вачамі пакруціла
I неўзаметку для людзей
Кавалачак яду праглынула
I пахіснулася яна
I ў зале чыйсьці крык раздаўся
I прыгавор у руках суддзі
Так недачытаных застаўся
Устань, падыміся ж дачка мая!
Цябе ж суддзі апраўдалі
Над ёй у слязах рыдала маці
I ў зале ціха ўсё рыдалі