Навогул цемра, змрок спрадвечны,
Ды ззяюць зоркі ў вышыні.
Мінуць стагодз,і і дарэчы,
Я не пачую цяплыні.
Усё жыццё я светла марыў:
Пабачыць сонца, знічак жах,
Але жыццё дарэмна страціў
На белых нівах ды млынах.
Прыпеў:
І крыж, што на душы маёй прашыты,
Ужо не грэе, бо цяпер,
Пакутай, сорамам прыбіты.
Ты мне не верыў ды нявер.
Жахлівы гад - пачвара змроку,
Ўздымаецца сярод планет.
Адзіным позіркам з'ядае
Праменні сонца, зорак свет.
Я марыў аб жыцці найлепшым,
Але мой сябар - змрочны гад,
Складаю сумныя я вершы
І сваёй долі вельмі рад.
Я страціў у цемры душы продкаў,
Загінуў сярод зорак я,
Але знайшоў нямала сродкаў
Пазнаць адвечны лад жыцця.
Там, дзе жывуць пачвары змроку,
Там, сярод зорак ды планет,
У невясомасці загіну
Так не пазнаўшы сонца свет.
Прыпеў