Бачу Бога кожны дзень,
Як адкрыю вочы на сьвітанку.
Ён у золку залатым,
Што зямлі сьвятлом сваім
Зазьзяе ранкам.
Ўсюды Ты, Наш Бясконцы Творца — Бог,
Наш Нябесны Бацька — Бог.
Ты нязьменны у любові.
Ты – міласэрны ды Сьвяты!
Будзь на небе й на зямлі
Дабраславёны!
Ўсюды Ты, Бог Сьвяты!
Слава Табе, навекі слава! (х 2)
Бачу Бога кожны дзень,
Ў разьвітальным крыку жураўліным.
У нябесны Ён спакой
Душу кліча за Сабой
Ляцець у вырай.
3.Бачу Бога кожны дзень,
На шляху маім, што йдзе да Неба.
Ў сэрцы Духам Ты жывеш.
Сьпевы, што Ты мне даеш,
Каштоўней хлеба!
Аўтар: гурт "Пілігрым"
Пераклад: А. Кім, Д. Шэіна
Выканаўца: Царква Ян Прадвесьнік
Альбом: Прагну славіць