Кандыцыянер
-----------------------------
У нашым пакоі студэнты,
што шараць у Ruby і Perl,
і ўключаюць кандыцыянер.
Я цяпер часта хварэю,
ён невыносна гудзе -
буду прасіцца ў іншы аддзел.
Усё лятуць працадні,
працатыдні няўмольна лятуць.
І ўяві - з НДІ анікога апроч нас, Кастусь!
І справаздачу змястоўную мне
з кожным тыднем складаць усё цяжэй.
Я не раблю больш зарадкі ад сухіх вачэй.
Здзівішся, што я прыходжу
першай каб у цішыні
папрацаваць, жалюзі прычыніўшы.
Мне цябе так не хапае,
і аўтамату з халвой -
замест яе ў ім цяпер ChocoBoy.
Усё лятуць працадні,
працатыдні няўмольна лятуць.
І ўяві - з НДІ засталася адна я, Кастусь!
І справаздачу змястоўную мне
з кожным тыднем складаць усё цяжэй.
Я не раблю больш зарадкі ад сухіх вачэй.