Бiла дзеўку мацi бярозавым прутам,
Каб дзеўка не стаяла з маладым рэкрутам. х2 р.
А яны стаялi - збегчы не паспелi,
Бо yчула мацi, дзьверы заскрыпелi. х2 р.
Прыпеў:
Бiла дзеўку мацi бярозавым прутам,
Каб дзеўка не стаяла з маладым рэкрутам.
Каб дзеўка не стаяла з маладым рэкрутам.
Бiла дзеўку мацi бярозавым прутам,
Бярозавым прутам.
Бiла ды казала: Чым жа ён харошы?
Ён не мае хаты. Ён не мае грошай. х2 р.
Адказала дзеўка: Мы любоў сустрэлi,
Нам не трэба грошай. Каб яны згарэлi! х2 р.
Прыпеў
Маладзенькi рэкрут, быў да дзевак скоры.
Быў да дзевак скоры, а да службы хворы.
Была ў дзеўцы радасць, а цяпер пакута,
Бо была i жонка … y таго рэкрута...
Прыпеў
Бiла мацi дзеўку мацi бярозавым прутам
Бiла мацi дзеўку мацi бярозавым прутам
Бiла мацi дзеўку мацi бярозавым прутам
Бярозавым прутам