Дачакалася Зямля з космасу радных сыноў -
бачыш, з кветкамі ідуць Элан Маск і Ціто.
Зноў будуюць на дамах гнёдзы парачкі буслоў,
і пяюць для ўсіх дарма Lady Gaga і Хлястоў.
Гэта мой прыдуманы мір,
гэта мой вольны шлях.
І на ўсіх кантынентах пір,
і рамонкі на тваіх вуснах.
Танчыць Ахмадзінежад, на падпітку з ім Барак -
яны п'юць на брудэршафт з калібасаў Арарат.
Заплятае Чэ Фідэль базылькі ў бараду,
і спявае Арыэль пра магноліі ў саду.
Гэта мой прыдуманы мір,
гэта мой вольны шлях.
І на ўсіх кантынентах пір,
і рамонкі на тваіх вуснах.
Гэта мой дурацкі дэнс,
гэта мой ўнатуры дах,
гэта мой каталіцкі сэнс,
і рамонкі на тваіх вуснах.
Каляровыя вясёлкі,
запаведныя сады,
залатыя граюць пчолкі,
рэкі поўныя вады.
Гэта мой прыдуманы мір,
гэта мой вольны шлях.
І на ўсіх кантынентах пір,
і рамонкі на тваіх вуснах.
Гэта мой дурацкі дэнс,
гэта мой ўнатуры дах,
гэта мой каталіцкі сэнс,
і рамонкі на тваіх вуснах.