Нападпітку
Мы з таварышам сягоння ў гуморы,
не здаволімся півасам гумовым.
Зарубіліся мы з ім па Каліноўскім,
па ліцвінах і жмудзінах і літоўцах.
І адкуль, скажыце, столькі красамоўства?
Бо мы сёння, бо мы сёння
Нападпітку, нападпітку, нападпітку.
Тут у бары так прыемна, так утульна.
Шкада толькі: прыбіральню рамантуюць.
У настроі абсалютна ўрачыстым
я магу з задавальненнем есці чыпсы.
Што з таго, што кампаньён мой абмачыўся?
Абмачыўся, абмачыўся.
Нападпітку, нападпітку, нападпітку.
Кюрасао, ён блакітны, а я - не, не-не-не-не-не!
Нападпітку - я амбітны, я агідны і агідна мне.