Вы будзьце пільнымі дзяўчаты:
да гаражоў ён мае схільнасць.
А сам без гаражу, заўважу,
і нават без аўтамабілю.
Калі ваш хлопец нешта меле,
дзе цёгаўся, і што за тузін
дзяўчат з ім быў, а потым, шэльма,
на кухні парашкі гатуе.
Калі ад ранку ён імкнецца
штодня закінуць з сябрам вуды -
тады шукайце шлях да сэрца
праз печань гэтага паскуды.
Вы абіраеце трываласць -
няспраўны душ, мікрахвалёўку.
і тых сяброў, з якіх навалай
дзяліць вам аднапакаёўку.
Я музыка - хоць куды,
і рыбак хіба туды ж.
Ой някепскі я млынар -
адпаведны гаспадар.