Застагнаў дзед, кладучыся,
Лёг, шчаку рукой падпёр.
-Смерць падходзiць, крадучыся,
Як дастадавоўкз-загор…
Ты, Сымон, баiшся смерцi?
– Не!.. сапраўды гавару:
Я б хацеў скарэй памерцi,-
Дзед, памрэш, i я памру.
Пад агульны смутак гэты
Граў Сымон цяпер адзiн,
Граў прашчанне жыццю лета,
Спеву-радасцi далiн;
I ляцелi ў паднябессi
З звонкiм крыкам жураўлi.
Нiкла жыцце ў шумным лесе,
Агаляўся твар зямлi.
Смерць, жыццё… Дзiўно ўсё гэта!
I на што жыць? Каб сканаць?
Смерць прыйшла – i песня спета,
I прыложана пячаць.
I няўжо не будзе следу,
Жыў на свеце ты, цi не?..
Смуткаваў Сымон па дзеду
I з iм бачыўся … у сне.