Па-над вёскай-вёсачкай, па-над вёскай-вёсачкай
Сцелiцца туман.
Канюшына спелая, канюшына спелая
Дорыць свой дурман.
У птушыным гомане, у птушыным гомане,
Ў спевах cалаўя
Пра цябе нiколi, пра цябе нiколi
Не забуду я.
Прыпеў:
Васiлькi-рамонкi i нябёсаў плынь,
Не кране пачуццяў горкая палынь,
Вецер сум развее водарам лугоў,
Не пагасне да цябе мая любоў.
Васiлькi-рамонкi i нябёсаў плынь,
Не кране пачуццяў горкая палынь,
Вецер сум развее водарам лугоў,
Не пагасне да цябе любоў.
Па-над вёскай-вёсачкай, па-над вёскай-вёсачкай
Запяе гармонь.
У руце трымаю, у руце трымаю
Я тваю далонь.
I птушыны гоман, i птушыны гоман
Павянчае нас
Пад вярбой густою, пад вярбой густою
У вясновы час.
Прыпеў.
У птушыным гомане, у птушыным гомане,
Ў спевах cалаўя
Пра цябе николi, пра цябе николi
Не забуду я.
Прыпеў.
Не пагасне да цябе любоў,
Да цябе мая любоў.