БЕЛАРУСЬ СІНЯВОКАЯ
(М.Сацура-С.Панізнік)
Узнiмі павекi, сiнявокая!
Бачыш, колькi ў Свiслачы агнёў,
Гэта Мiнск з адчыненымi вокнамi
Вечарам на бераг узышоў.
Прыпеў: Белая ад поўнi Беларусь,
Сiняя ад знiчак Беларусь.
Не магу пражыць я без твайго цяпла
I таму хачу, каб ты была счастлiвай.
Ты квiтней, як свята, мая Беларусь,
Белая ад поўнi Беларусь.
Мiлая, паслухай голас горада,
Гукi старажытных камянiц.
Iх жыцё вялiкае i гордае
Высветлена полымям байнiц.
Як нам сёння хораша над Свiслаччу
Марыць пра каханне i жыццё.
Хай нам шлях далёкi будзе вызначан
Плошчаю, дзе вечнасцi касцёр.
Прыпеў.