Бывай, абуджаная сэрцам дарагая,
Чаму так горка, не магу я зразумець
Шкада заранкі мне, что у небе дагарае
На усходзе дня майго якому ружавець
Пайшла ніколі ужо не вернешся, Алеся
Бывай смуглявая, каханая бывай
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жар смугой акутаных дарог,
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
З гадамі у сэрцы заглушыць сваім не мог.