Там за рэчкай, за ракой// не дужа глыбокай
Ды нямала ў берагах// ў берагах шырокай
Войска лютае татар// пачало спыняцца
Каб літве пашкодзіць// да ракі прабрацца
Міхал Глінскі бачыў// мост ужо гатовы
Да літвы прамовіў// гэтакія словы:
“Каб Айчыну-маці// мужна ратавалі
Ды татараў лютых// мужна ваявалі!”
Нашы як ударылі// раптам на татараў
Звон і гром нясецца// неба ліецца жарам
Там з атрадам Глінскі// ўласным прытаіўся
Ад падстрэлу другі конь// пад ім заваліўся
Ён на іншага ўскачыў// не зважаў ні мала
Так як гетману і ўсім// рыцарам прыстала
Там паганцаў навакол// хутка акружылі
Ды як пруцце шэрагам// шэрагам зкасілі
Прэч татары пабеглі// хто як уцякае
А літва імчыцца ўслед// смела даганяе
Ды сячэ ў хрыбты ім б’е// дзіды запускае
Кроў хлюпоча, ліецца// па траве сплывае
Гук і крык над полем// па лясных разлогах
Поўна трупаў у рацэ// па шляхах-дарогах
Так Літва татараў// біла мардавала
Аж да Цапры да ракі// да ракі загнала