Я сьпяваю і малюся,
Царства цемры не баюся!
Кветкі ў полі, дрэвы ў лесе
Падхапілі маю песьню.
У бары бяжыць рачушка,
А я Божая дачушка,
Залацісты беражок,
А я Божы сынок!
Я малюю дзень і ноч,
Плача на малюнку дождж,
А як сонейка прачнецца -
Мне прыгожа усьміхнецца.
Скажа ўсім праменьняў стужка,
Што я Божая дачушка,
Зорак скажа карагод,
Што я Божы сынок.
Калі сьнег і калі вецер,
Атулю сваім цяплом
Беларусь адну у сьвеце -
Край мой любы, родны дом.
Мая песенька як птушка,
А я Божая дачушка,
Хай ляціць да аблок:
"А я Божы сынок"