Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, Успомню Вострую браму сьвятую І ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць. Старадаўняй крывіцкай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!
Маці, родная маці-краіна, Не ўсьцішыцца гэтакі боль! Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!
У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі - гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце, Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі наўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Маці, родная маці-краіна, Не ўсьцішыцца гэтакі боль! Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!
Біце ў сэрца іх, біце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць!
Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць! Старадаўняй крывіцкай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!
Маці, родная маці-краіна, Не ўсьцішыцца гэтакі боль! Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь! Only in my heart I hear anxious Horror for the homeland, I will remember the Holy Sharp Gate And soldiers on formidable horses.
Horses are carried in white foam, Tear, rush and snore hard. Ancient Kryvyi Rih Chase Don't break, don't stop, don't hold back!
Mother, native mother country, Such pain will not subside! I'm sorry, you take your son, Let him die for you!
In the immeasurable distance you fly, And behind you, in front of you - years. You are in a hurry in pursuit, Where do your paths go and where?
Maybe they, Belarus, rushed Follow your children, What forgot you, denied, Sold and taken prisoner?
Mother, native mother country, Such pain will not subside! I'm sorry, you take your son, Let him die for you!
Beat in their hearts, beat with swords, Don't let strangers be! Let them hear your heart at night About the homeland page hurts!
All the horses are flying and flying, Silver armor rattles away! Ancient Kryvyi Rih Chase Don't break, don't stop, don't hold back!
Mother, native mother country, Such pain will not subside! I'm sorry, you take your son, Let him die for you! Смотрите также: | |