Я забываю пакрысе
Былы свой сум, былое лiха.
i сiвы голуб на страсе
Буркоча жаласна i цiха.
Я пакiдаю гэты дом,
Каб анiколi не вярнуцца.
i нават гром, вясновы гром
Мяне не змусiць азiрнуцца.
Прыпеў:
Сiвы голуб, сiвы голуб,
Галубка бялейша.
Мiлы бацька, мiла мацi,
А мiла - мiлейша. (2 разы)
Прабегся вецер па расе,
i адгукнуўшыся цiхутка,
i сiвы голуб на страсе,
i вечна сумная галубка.
Пачуй далёкi голас мой
i адгукнiся цiха-цiха,
Каб я забыў свой неспакой,
Каб я забыў былое лiха.
Прыпеў.